
12 войнаў за 300 год
Budzma.org распавядае пра перамогі і няўдачы абодвух бакоў за гэты гістарычны перыяд.Тройчы, у 1368, 1370 і 1372 гадах Альгерд рабіў вайсковыя паходы на Маскву. Паход 1368 года рыхтаваўся таемна. Некалькі тысяч чалавек ішлі ў пушчах праз балоты.
Альгерд, Кейстут і смаленскі князь імкліва падышлі да Масквы.Маскоўскі князь Дзмітрый Іванавіч нават не падрыхтаваўся да абароны і пачаў прасіць замірэння. Разбіўшы перадавы полк ваяводы Дзмітрыя Мініна ля Валакаламска, Альгерд увайшоў у Маскву, але, прастаяўшы тры дні ля Крамля, вярнуўся назад.У 1370 і 1372 гадах паходы на Маскву паўтарыліся, але не былі такім ж паспяховымі, як першы. Пазней гэтым паходам далі назву — «Літоўшчына».1406–1408. Два паходы і тры замірэнніУ 1405 годзе Вітаўт пачаў ваенныя дзеянні супраць Пскова.
Лавіруючы ў сваёй знешняй палітыцы паміж Літвой і Масквой, Пскоў звярнуўся за дапамогай да вялікага князя маскоўскага Васіля I.У 1406 годзе Масква абвясціла вайну Літве. У тым жа годзе маскоўскія і літоўскія войскі сустрэліся на рацэ Плаве, пад Крапіўнай, аднак у бітву не ўступілі — Вітаўт і Васіль I заключылі перамір’е на год.Мінуў год, і ваенныя дзеянні аднавіліся, войскі Вялікага Княства Літоўскага занялі Адоеў, а войскі Вялікага Княства Маскоўскага ўзялі Дзмітравец. Асноўныя сілы двух бакоў сышліся ля Вязьмы, але вырашальная бітва не адбылася, бо князі падоўжылі перамір’е яшчэ на год.У 1408 годзе была заключана канчатковая мірная дамова, якая займела назву Вугорскі дагавор.
Читать на charter97.org

