Журналiст: Беларусы заўсёды прарасталі праз любы асфальт
Дзмітры Гурневiч разважае пра дзень палітычнага нараджэння новай Беларусі.– 1 лютага – важная дата. Гэта, па-сутнасці, дзень палітычнага нараджэння новай Беларусі, якая дагэтуль існавала пад гістарычнымі назвамі і Русь, і Літва. 1 лютага 1863 году ў Вільні быў створаны Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
Пачалося паўстанне. Гэта была першая ў гісторыі праява палітычнай суб’етнасці новай Беларусі.У гадавіну пачатку ў Вялікім княстве Літоўскім Паўстання Кастуся Каліноўскага ізноў у галаве ўзнікаюць паралелі са жніўнем 2020 году. Асабліва таму, што часцей чую: а можа падзеі жніўня былі непатрэбныя, магчыма беларусы дарма выходзілі, бо навокал столькі болю, слёз і людскіх трагедый, а сядзелі б ціха, то нешта, магчыма, было б, але пазней.На жаль, любы гістарычны здабытак роўны таму ахвяраванню, якое гатовыя за яго зрабіць людзі.На шчасце, зроблены беларусамі ўчынак у 2020 роўны любому нацыянальнаму паўстанню.
І як учынак паўстанцаў 1863 году, якія ўпершыню засведчылі палітычную суб’етнасць Беларусі, так беларусы ў 2020 годзе зрабілі сябе, свой народ, суб’етам палітыкі. Цяпер ён у турмах, або запалоханы, ці ў выгнанні, але ён нікуды не знік. І не забывайма, што шмат беларусаў у Беларусі дзейнічае няглядзечы ні на што.Беларусы, зрэшты, заўсёды прарасталі праз любы асфальт.
Таму нічога не скончана. І гэта, як ніхто лепш, разумее сёння хунта, якая другі год не можа вярнуцца назад. І ўжо не вернецца.
Читать на charter97.org