Жанчына ў пагонах. Вучні лідскай школы сустрэліся з ваенаслужачымі
Міжнароднае свята жанчын шмат гадоў святкуецца 8 сакавіка. Вучні 8-х класаў школы №11 Ліды, адзначаючы гэтае свята, наведалі выставу ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі. Для падлеткаў у музеі таксама была арганізавана незвычайная сустрэча з жанчынамі ў пагонах. Калі размова ідзе аб жанчыне на вайсковай службе, дык пагадзіцца кожны: ад іх мы адчуваем нешта асаблівае: упэўненасць, надзейнасць, адказнасць.
Наталля Валынец, навуковы супрацоўнік Лідскага гісторыка-мастацкага музея, пазнаёміла вучняў з гісторый ваеннай справы Беларусі і Лідскага краю ад старажытных часоў да нашых дзён. Значнае месца ў размове займалі жанчыны, чый лёс быў звязаны з вайсковай службай.
Госці сустрэчы – пяць цудоўных жанчыны ў пагонах – расказалі, як выбралі
Читать на grodnonews.by

