Запавет Юрыя Хадыкі
Юрыя Хадыкі, які памёр у 2016 годзе.У глухія савецкія часы нас, студэнтаў – сяброў «Беларускай майстроўні», уразіла пагалоска, што ў Акадэміі навук доктар фізыка-матэматычных (!) навук Юры Хадыка чытае лекцыі пра старабеларускае мастацтва і хрысьціянскую культуру Эўропы.Гэта былі незабыўныя глыткі сьвежага паветра — калі сапраўдныя, а ня дзьмутыя эстэтычныя вяршыні сьцьвярджаліся дакладнай аргумэнтацыяй.Музэй старажытнабеларускае культуры, які ён разам з аднадумцамі ствараў і разьмяшчэньня якога ў Акадэміі навук дамогся, — наагул нешта фантастычнае для тае пары: прастора сапраўднай беларускай культуры, самабытнай і эўрапейскай, увайшоўшы ў якую, людзі ўмомант пазбаўляліся савецка-імпэрскага шалупіньня ў галаве і ўсьведамлялі сябе носьбітамі выдатнае традыцыі.І ў палітыцы Юры Віктаравіч прапаноўваў рашэньні з навуковай дакладнасьцю, доказы апанэнтаў выслухоўваў добрасумленна і аргумэнтаваў добразычліва. І наагул быў увасабленьнем інтэлігентнасьці, адкрытасьці, чалавечнасьці.
Ягоным усячасным прынцыпам было «хто ня вораг, той можа стаць саюзьнікам», ён быў маторам кааліцыйных паразуменьняў дэмакратычных сілаў, бо па-навуковаму разумеў: скансалідаваную дыктатуру адолець можна толькі разам.Як фізык ён цалкам усьведамляў маштаб Чарнобыльскай катастрофы. Таму і арганізоўваў навуковыя канфэрэнцыі, незалежныя экспэртызы наступстваў Чарнобылю, але не абмяжоўваўся толькі навуковымі мэтадамі барацьбы за праўду і ратаваньне народу, а шмат гадоў быў нязьменным арганізатарам «Чарнобыльскага шляху».І гатовы быў ахвяраваць сабою, як падчас галадаваньня 1996 году, калі яго пасьля «Шляху», які стаў і акцыяй пратэсту супраць зьнішчэньня незалежнасьці Беларусі, кінулі ў вязьніцу.Гэты ўчынак цалкам адпавядаў ягонаму бачаньню місіі адказных
. Читать на charter97.org