Замест Беларускай Народнай Рэспублікі маглі абвясціць Вялікае Княства Літоўскае
Станіслаў Солтан. Існуе меркаванне што Напалеон меў намер стварыць у Падняпроўі і Прыдзвінні яшчэ адну дзяржаву пад назваю Беларусь.Потым былі паўстанні 1831 і 1863 гадоў.У студзені 1905, пасля растрэлу ў сталіцы імперыі працоўнай дэманстрацыі, пачалася першая рэвалюцыя.
У Беларусі адбываліся буйныя сялянскія хваляванні, якія ў пэўных месцах (Чэрыкаўскі, Клімавіцкі, Горацкі паветы) пераўтвараліся ва ўзброяныя паўстанні. У буйных гарадах Беларусі адбыліся выступленні вайскоўцаў.
У кастрычніку 1905 з’явіўся маніфэст Мікалая ІІ «Аб удасканаленні дзяржаўнага парадку».У адказ на шырокую незадаволенасць маніфэстам расейскія ўлады справакавалі ў Беларусі цэлы шэраг чарнасоценных пагромаў (Чарнасоценцы — зборная назва прадстаўнікоў правых арганізацый у Расеі, якія выступалі пад лозунгамі манархізму, вялікадзяржаўнага шавінізму і антысемітызму), у некалькіх гарадах растралялі мітынгі.На наступны дзень пасля публікацыі маніфэста трагічныя падзеі разгарнуліся ў Менску. Каля вакзала адбыўся 20-тысячны мітынг, які праходзіў пад заклікам утварэння дэмакратычнай рэспублікі.
На загад менскага губернатара П. Курлова войскі адкрылі па мітынгоўцах агонь.
Ахвярамі сталі каля 100 жыхароў Менска, параненыя больш за 300.Гэтыя падзеі нарадзілі чарговае аднаўленне беларускага нацыянальнага руху.Заняць «пачэсны пасад між народамі», адраджэнне мовы, культуры — такія мэты ставілі перад сабою патрыёты Бацькаўшчыны.Ачолілі гэты рух паплечнікі, якія злучыліся ў першай беларускай партыі Беларуская Сацыялістычная Грамада. У нацыянальным пытанні першая праграма партыі прадугледжвала ўтварэнне незалежнай Беларускай дэмакратычнай рэспублікі.Падчас Першай сусветнай вайны браты Іван і Антон Луцкевічы разам з Вацлавам Ластоўскім выступілі з прапановай пра
. Читать на charter97.org


