

Юры Дзяшук: Беларускасць да Вітольда Ашурка прыйшла на Акрэсціна
Вітольда Ашурка.Актывіст з Бярозаўкі пайшоў з жыцця ў шклоўскай калоніі пры нявысветленых абставінах, пра якія грамадскасць можа толькі здагадвацца.Актывіст Юрый Дзяшук, падзяліўся з «Радыё Рацыя» ўспамінамі пра Вітольда.– Як вы пазнаёміліся? Бярозаўка не такі малы горад, што ўсе ўсіх ведаюць, але з Вітольдам вы знаёмыя былі даўно?– Пра Вітольда ўпершыню я пачуў у 2010 годзе, калі адбылася «Плошча». Увечары таго дня «Вясна» пачала рабіць спісы: імя-прозвішча, і адкуль гэты чалавек. Сярод іх быў Вітольд Ашурак, горад Бярозаўка.
Я тады яго яшчэ не ведаў, і для мяне было дзіўна і адкрыццём, што бярозаўскі чалавек на плошчы затрыманы і на Акрэсціна. Тады я ўпершыню пра яго пачуў.А асабіста мы пазнаёміліся потым, калі ён ужо адсядзеў тыя 12 сутак і прыехаў у Бярозаўку. Літаральна праз тыдзень-два я прыйшоў у госці да агульнага знаёмага, і там сядзеў Вітольд.
Я кажу – вельмі прыемна, я пра Вас чытаў, што Вы былі затрыманыя, пабітыя, сядзелі на Акрэсціна.– Якое было першае ўражанне?– Тады ён здзівіў мяне сваім знешнім выглядам – гэта быў сухі хлопец з татуіроўкамі – аказалася што ён набіваў іх сам сабе, калі трэнаваўся. З даўгімі валасамі, у кедах, такі «нефармал», хаця ва ўзросце. Тады ён быў яшчэ расейскамоўным.
Не такім адданым Беларушчыне. Тады ён толькі пачынаў, і найбольш запомніўся знешнім выглядам.– З таго часу вашыя шляхі перасякаліся ўсё часцей? Як гэтае станаўленне Беларушчыны развівалася ў Вітольдзе?– Я зараз пачынаю праглядаць свой архіў аўдыязапісаў, і да апошніх гадоў я адзіны яго запісваў на розных мерапрыемствах і імпрэзах, акцыях і пікетах. І знайшоў першы запіс, гэта быў 2011 год, калі былі «маўклівыя акцыі».
Читать на charter97.org