
Як Беларусь можа ацалець сярод вайны
Як варта было рабіцьЗ вышыні мінулых трыццаці гадоў асабліва добра відаць, наколькі дальнабачнай была ў пэрыяд распаду СССР палітыка краінаў Балтыі.Далучэньне да Эўрапейскага зьвязу і NATO, нават цаной страты савецкіх ваенна-прамысловых гігантаў і цаной халодных зімаў без расейскага газу, сябе апраўдалі на сто працэнтаў. Краіны Балтыі цяпер — самыя заможныя і стабільныя дэмакратыі сярод былых савецкіх рэспублік.
А сяброўства ў NATO — адзінае, што бароніць іх ад ваеннай агрэсіі ўзору 2022 ці 2014 гадоў.Тое, што Латвія і Эстонія давалі імігрантам савецкіх часоў грамадзянства толькі ў рамках працэсу натуралізацыі, а ня проста па факце пражываньня на гэтай тэрыторыі ў 1991 годзе, сябе апраўдала, нягледзячы на скандалы і эмоцыі з усіх бакоў. Галасаваньне сотняў тысяч варожых да латвійскай і эстонскай дзяржаўнасьцяў іншаземцаў прывяло б да ўлады мясцовых лукашэнак.
Наадварот, варожыя да Беларусі чужынцы, якіх безь ніякіх пытаньняў пусьцілі ў беларускую палітычную сыстэму і на беларускую дзяржаўную службу, сталі апірышчам прарасейскага дыктатарскага рэжыму. Прыкладаў тут шмат: імпэрскі ідэоляг Замяталін, карнікі Зайцаў, Жадобін і Караеў, афіцэры савецкай акупацыйнай арміі Вальфовіч і Белаконеў, і многія іншыя.Люстрацыя, дэкамунізацыя і дэрусыфікацыя, нават у абмежаваным выглядзе, сябе цалкам апраўдалі, а мусілі б праводзіцца нават яшчэ больш актыўна.
Савецкая настальгія — гэта пагроза нацыянальнай бясьпецы. Былыя афіцэры КДБ і савецкія палітрукі, якія лезуць ва ўладу — гэта пагроза нацыянальнай бясьпецы.
Читать на charter97.org