
«Я з 13 гадоў жыву беларушчынай»
«Радыё Свабода» Андрэй Кузьнечык. У чэрвені 2022 году Магілёўскі абласны суд прызнаў яго стваральнікам «экстрэмісцкага фармаваньня» і прысудзіў 6 гадоў турмы.«Не прызнае сваёй віны, бо не разумее, што яму прызнаваць»У той дзень, 25 лістапада 2021 году, Андрэй адпрацаваў сваю зьмену і каля 17-й гадзіны паехаў на роварную прагулку — ён заўзяты раварыст.«Аднак празь некалькі хвілін вярнуўся ў суправаджэньні чатырох сілавікоў у цывільным. Мне з малымі дзецьмі загадалі ісьці ў іншы пакой, правялі ператрус, сканфіскавалі ягоную аргтэхніку, тэлефон, мой пляншэт і іншыя рэчы.
Потым Андрэю загадалі апранацца і ісьці зь імі. Сказалі, што забіраюць яго ненадоўга, на пару дзён», — расказвала жонка Андрэя Алеся Рак неўзабаве пасьля затрыманьня мужа.Пры гэтым сілавікі на некалькі хвілін атрымалі доступ да тэлеграм-каналу «Радыё Свабода».На наступны дзень Андрэю прысудзілі 10 дзён адміністрацыйнага арышту нібыта за хуліганства. Адсядзеўшы, на свабоду ён ня выйшаў, а 23 сьнежня стала вядома, што на журналіста завялі крымінальную справу.
У той жа дзень Міністэрства ўнутраных справаў прызнала «групу грамадзян, якія аб’ядналіся праз інтэрнэт-рэсурсы «Радыё Свабода», «экстрэмісцкім фармаваньнем». Андрэя перавялі з Акрэсьціна на Валадарку. Увесну 2022 году яго зьмясьцілі ў магілёўскае СІЗА.
8 чэрвеня ў Магілёўскім абласным судзе адбыўся закрыты працэс. Судзьдзя Ігар Шведаў прызнаў Андрэя «стваральнікам экстрэмісцкага фармаваньня» (арт. 361-1 КК) і асудзіў на 6 гадоў зьняволеньня.
Читать на charter97.org
