
«Вы першая жанчына, якая да нас прыехала»: як 71-гадовая гарадзенка валянтэрыла на вайне ў Ізраілі
Аляксандра Ханевіч паляцела ў адпачынак у Ізраіль. Там яе засьпела вайна. 71-гадовая блогерка пасьпела павалянтэрыць для вайскоўцаў і першай сярод беларусаў вылецела з Ізраілю ў часовы дом у Польшчу, перадае «Радыё Свабода».«Я цыдулачак панабірала»Сёлета Аляксандра наведвала Ізраіль трэці раз.
Першы раз яна была ў паломніцтве 6 гадоў таму. Летась езьдзіла разам з сынам. Тады ж пазнаёмілася зь менчуком Аляксандрам, які большую частку жыцьця жыве ў Ізраілі і якога ў жніўні 2020 году затрымалі і пабілі ў Менску.
Ён і запрасіў яе сёлета ў госьці.Гарадзенка хацела вылятаць пасьля 10 кастрычніка, але знайшліся танныя квіткі з Польшчы і назад на 1 і 15 кастрычніка. Пералёт каштаваў каля 170 даляраў у два бакі. Спачатку яна правяла тыдзень у Тэль-Авіве.
Потым заплянавала пару дзён у сяброў у Мадыіне, паездку ў Ерусалім і пікнік зь беларусамі Ізраілю.«Я цыдулачак панабірала і сама панапісвала, ужо буду маліцца за ўсіх. Тры дні пабуду ў манастыры», — успамінае свае пляны беларуска.«Пазачынялі ўсё, аж вокны дрыжэлі!»Увечары пятніцы 6 кастрычніка яна прыехала да сяброў у горад Мадыін, што за 60 кілямэтраў ад сэктару Газа. У суботу яны меліся ехаць на мора ў Тэль-Авіў.Ранкам у суботу Аляксандра прачнулася ад паветранай трывогі.
Першую сырэну пачула слаба. Але да яе ў гасьцявы пакой прыйшла ўся сям’я, бо гэта быў мамад — бомбасховішча ўнутры кватэры.«У мяне вакно было адчыненае. Гаспадыня хуценька апусьціла жалезныя жалюзі, зачыніла вакно.
Сырэна гучала можа адну хвіліну. Але ў іх такі закон: 10 хвілін пасьля нельга выходзіць з бомбасховішча. Потым адчынілі дзьверы», — расказвае яна.Спачатку асаблівай увагі на сырэну не зьвярнулі, бо яны часта здараюцца.
Читать на charter97.org
