Вераніка Цапкала: Мы аб’ядноўваліся не вакол асобы, а вакол каштоўнасьцяў
Вераніка Цапкала падрабязна тлумачыць «Радыё Свабода» сутнасьць прэтэнзіяў да Офісу Сьвятланы Ціханоўскай, апавядае пра ініцыятывы ўласнай каманды і тлумачыць «эмацыйнасьцю» рэзкія выказваньні свайго мужа Валера Цапкалы.БиЮ— У чым прычыны таго, што выбарчая «тройка» жніўня 2020-га — абʼяднаныя штабы Ціханоўскай, Цапкалы і Бабарыкі — у выніку распалася? У штабу Сьвятланы Ціханоўскай даволі напружаныя адносіны з вамі і як мінімум няма поўнага ўзаемадзеяньня з камандай Бабарыкі. Ці спрабавалі вы за гэты час наладзіць асабістыя адносіны са Сьвятланай Ціханоўскай? Якія былі вынікі такіх спробаў?Б/иЮ— Летам 2020 году, калі галоўныя кандыдаты на пасаду прэзыдэнта не былі зарэгістраваныя, ініцыятарам абʼяднаньня трох штабоў быў Валер Цапкала.
Валер прапанаваў Сьвятлане Ціханоўскай, а пазьней і Марыі Калесьнікавай, працягнуць сумесную барацьбу. Менавіта такім чынам і ўтварылася жаночае трыё.
Пасьля выезду зь Беларусі ў жніўні 2020-га я разам зь сямʼёй, з маленькімі дзецьмі адразу прыехала ў Вільню, каб, як і раней, працягваць разам змагацца. На маё вялікае зьдзіўленьне, наўпрост Сьвятлана была недаступная, уся сувязь зь ёю праходзіла празь літоўскага пасярэдніка.Магу шчыра сказаць, што да развалу дэмакратычнага руху Беларусі таксама «прыклалі руку» і літоўскія пасярэднікі.
Так, начальнікамі офісу Сьвятланы, а таксама асобамі, якія прымалі ключавыя рашэньні, былі пэўныя грамадзяне Літвы. Для мяне было вельмі дзіўным бачыць грамадзянаў Літвы ў якасьці кіраўнікоў і асобаў, якія прымаюць рашэньні ў штабе беларускай апазыцыі.
Читать на charter97.org


