
Сяргей Абламейка: Вакол Беларусі ідзе вайна гісторый
«Cалідарнасці» расказаў рэдактар і вядучы праграмы Сяргей Абламейка.— У анонсе да праекту гаворыцца, што «вакол Беларусі ідзе вайна гісторый». Патлумачце, што гэта азначае? Чаму менавіта зараз адчулася патрэба ў такім праекце?— Калі мы паглядзім на вайну, якая цяпер ідзе паміж Расіяй і Украінай, то ўбачым, што там страляюць не толькі ракеты і снарады, але і гістарычныя аргументы. Нагадаю, што, літаральна за паўгода да вайны быў апублікаваны артыкул Уладзіміра Пуціна пра гістарычнае адзінства расійскага і ўкраінскага народа.Канешне, выкладзеныя там гістарычныя факты былі падагнаныя пад мэту, але гэта і ёсць «вайна гісторый»: палітыкі раптам пачалі шукаць абгрунтаванне сваёй дзейнасці, сваіх мэт у гісторыі.І тут самая вялікая праблема, што Расія раптам скочыла на 150-170 гадоў назад, у 19 стагоддзе.
Бо тое, што цяпер паўтарае расійская эліта, расійскі палітычны бамонд і прапаганда, — усе гэтыя штампы былі сфармуляваныя менавіта ў 19 стагоддзі. Гэта звычайная імперская ідэалогія. У тым ліку і пра трыадзіны народ.
Нідзе ў свеце няма трыадзіных народаў і трыадзіных нацый, няма народу з трыма мовамі, а ў расейцаў, аказваецца, ёсць.Па-другое, з пункту гледжання навукі — гэта дзікасць і хлусня. Цалкам не ўлічваецца, што ўсё 20 стагоддзе гістарычная навука, сацыялогія, антрапалогія, паліталогія займаліся вывучэння феномену нацыі. Менавіта з пачатку 19 стагоддзя пачалі фармавацца нацыі як новыя гістарычныя супольнасці людзей.І раптам усё гэта адмаўляецца.
Читать на charter97.org
