«У нашай краіне вельмі шмат крутых людзей»
Мікіта Мелказёраў, расказаў «Радыё Свабода» пра свае праекты. А таксама пра тое, чаму YouTube цяпер зацікавіў беларусаў і што будзе зь ім далей.«Беларусь — краіна незанятых нішаў»Мікіта Мелказёраў шмат гадоў адпрацаваў журналістам.
Спачатку — спартовым у Goals.by (цяпер «Трыбуна». — РС), пасьля пісаў на розныя тэмы для Onliner.
Летам 2020 году Мелказёраў зьявіўся ў YouTube з фарматам інтэрвію з «дурнымі пытаньнямі». Першы выпуск, з футбалістам БАТЭ Сяргеем Драгуном, назьбіраў сьціплыя 45 тысяч праглядаў.
Праз тры месяцы размова з палітолягам Арцёмам Шрайбманам мела ўжо амаль 540 тысяч.«Папраўдзе, пачынаў я яшчэ ў 2019 годзе, здаецца, — расказвае Мелказёраў. — З букмэкерамі мы рабілі выключна спартовы кантэнт.
Читать на charter97.org

