У Маладзечне выхавальніца зачыніла 3-гадовае дзіця ў прыбіральні, бо яно крычала «Лукашэнку ў аўтазак»
nn.by расказала Рада Рогава, маці маленькага Лёшы.Лёша — самае малодшае дзіця ў вялікай сям’і Рогавых. Рада выхавала пяцярых сваіх дзяцей і дваіх прыёмных, мае ордэн Маці.
Але яна і ўявіць сабе не магла, што давядзецца адстойваць сваё дзіця перад выхавальніцамі садка — тыя зачынілі яго ў прыбіральні.«25 жніўня муж забіраў Лёшу з садка, патэлефанаваў мне і сказаў, што здарылася надзвычайная сітуацыя. Сын у слязах распавёў пра тое, што ў групе крычаў «Лукашэнку ў аўтазак».
За гэта выхавальніца раззлавалася і зачыніла яго ў прыбіральні. Лёша кажа, што прасядзеў там амаль увесь сон», — расказвае Рада.Жанчына расказвае, што сын мог пачуць гэты выраз і па тэлевізары, і на плошчы ў Маладзечне 9 жніўня.«Мы гулялі з дзецьмі ўвечары на плошчы, і я —
. Читать на charter97.org

