У Гомелі адкрылась выстава “Тры настаўнікі гомельскіх мастакоў”
У кожнага чалавека былі ці ёсць настаўнікі. Гэта адна з найстаражытнейшых прафесій. Малодшае пакаленне з мэтай удасканалення пераймае ад старэйшых іх веды, досвед, маральнасць і гэтак далей. Гомельская зямля вельмі шчодра адорана талентамі, асабліва гэта можна назіраць у выяўленчым мастацтве. З мастацтвам чалавек сустракаецца на кожным кроку, але, каб паглыбіцца ў яго, трэба шмат вучыцца і ведаць. Таму наш музей прысвячае чарговую выставу жывапісу тром вядомым на Гомельшчыне мастакам, якія адначасова прафесійна ўплывалі на іншых. Гэта дарагія нам імёны Барыса Звінагродскага (1896-1982), Акіма Шаўчэнкі (1902-1980) і Віктара Казачэнкі (1918-1998).
Палац Румянцавых і Паскевічаў запрашае наведаць выставу жывапісу з фондаў музея "Тры
Читать на newsgomel.by
