

Таямнічы сведка сцвярджае, што бачыў Мікіту Крыўцову жывым, але збітым. Сябры аднавілі апошнія дні хлопца
Смерць аднаго з лідараў маладзечанскай Плошчы, футбольнага фаната Мікіты Крыўцова застаецца адной з галоўных загадак жніўня 2020 года, пiша Наша Нiва.
Маладзечанскі фанат перастаў выходзіць на сувязь з сям’ёй і сябрамі 12 жніўня. Праз дзесяць дзён яго цела знайшлі ў лесе на вуліцы Парніковай у Мінску. Сілавікі сцвярджаюць, што слядоў гвалту няма, і называюць афіцыйнай прычынай суіцыд. Крымінальную справу па факце смерці пакуль так і не завялі.
Карэспандэнтка «Нашай Нівы» разам з сябрамі хлопца паспрабавала аднавіць храналогію апошніх дзён Мікіты Крыўцова.
Анжаліка, маці Мікіты, размаўляўла з сынам а 7-й вечара 9 жніўня.
«Я патэлефанавала яму, ён зняў трубку, але не адразу мне адказаў, я чула, як ён гутарыць з кімсьці, казаў, куды камусьці ісці
Читать на gomel.today
