Пока помним, они рядом с нами: учащиеся СШ №57 поделились, что о войне им рассказали родители
В Беларуси нет семьи, которой бы не коснулась война. А что знают о своих героических дедушках и прадедушках те, кто родился под мирным небом и только вступает в жизнь?
Об этом мы спросили у учащихся средней школы № 57. Ребята поделились, что о войне им рассказали родители.
Подвиг или нет – разберёмся потом.
Десятиклассница Ангелина Ющенко учится в военно-патриотическом классе. Чудесно владеет белорусским языком и захотела рассказать о своих прадедушке и прабабушке Адаме и Ольге Липских именно на нём.
– Пра вайну я ведаю з вуснаў майго прадзеда Адама Станіслававіча Ліпскага, які жыў тады ў вёсцы Гарошкаў Хойніцкага раёна. Ён расказваў: «У гэтай вёсцы праходзіла маё басаногае дзяцінства. Памятаю, што я вельмі хацеў есці. Сядзеў на печы, плакаў і прасіў ежы. За гэта мяне празвалі «А, есці». На вуліцу выходзіў рэдка, бо не было чаго абуць. Пасвіў свіней босым. Аднойчы я і маці знаходзіліся ў хаце. Было марозна. У хату завітаў стараста вёскі дзядзька Разуменка. Маці запрасіла яго за стол. Я сядзеў на печы і з прагнасцю глядзеў, як адна за адной знікалі ў яго роце аладкі. А як знікла апошняя, я не вытрымаў і заплакаў. Пазней я даведаўся, што нездарма ён з'явіўся ў нашай хаце». Па словах майго прадзеда, Вольга Феафанаўна Ліпская пякла хлеб і перапраўляла яго партызанам, была іх сувязной. Тады аб гэтым баяліся гаварыць.
Аднойчы немцы каля клуба расстрэльвалі сям'ю, што дапамагала партызанам. У аднаго хлопца атрымалася збегчы і схавацца пад спадніцай маёй прабабулі, якая сядзела на ўслончыку і чысціла бульбу. Хата была на краю лесу. Калі ўскочылі фашысцкія прыхвасні, то жанчына паказала ў бок лесу, куды як быццам пабег хлопчык. Яна вельмі рызыкавала сваім жыццём. Калі малец вылез з-пад падолу жаночай вопраткі, Вольга


