Почему Аист стал популярным героем Коляд на Гродненщине?
СБ расказала вядучы метадыст па рэалізацыі культурна-дзелавых праектаў і развіцці турызму Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Наталля Рамановіч, Удзельники свята вадзілі "казу", каб на полі быў добры ўраджай, "мядзведзя", каб у сям'і ўсе былі здаровыя і багатыя. Віншавалі гаспадароў. Наладжвалі варажбу, розныя забавы і гульні, спявалі песні -- калядкі, шчадроўкі.
Сярод калядоўшчыкаў абавязкова быў і зорканоша, які насіў зорку -- сімвал дабра і свята. На Гродзеншчыне другі год запар рыхтуюцца да маштабнага падзейна-культурнага праекту “Сход калядоўшчыкаў”. Упершыню ён адбыўся напрыканцы 2020 года ў “сялянскай хаце” – музейным пакою Абухаўскага цэнтра культуры, і стаў новай культурнай падзеяй у раёне.
Лепшыя калядоўшчыкі з усяго раёна прыехалі ў Абухава, дзе іх чакалі ў народных строях гаспадар Віктар Саковіч і гаспадыня Ірына Стральчэня. Спявалі, калядавалі, жадалі людзям ладу ды шчасця ў новым годзе. А потым варажылі, выконвалі народныя танцы: “Дробна полька”, “Чорна галка”, “Ойра”, вальсок, “Падыспан”, “Кадрыля”.
Кожная вёска і яе жыхары маюць асаблівасці святкавання калядавання. Напрыклад, у Адэльску на Куццю рабілі ламанцы, а ў сапоцкінскім рэгіёне – "кокоры" – спецыяльна прыгатаваная на вігілійную вячэру страва з бульбы. Напрыканцы снежня калядоўшчыкі ўжо пабывалі ў Зарачанцы Гродзенскага раёна.
І не толькі жадалі прысутным шчаслівага, удалага, багатага Новага года, але і праспявалі мясцовы адметны распеў “Многая лета”! Падыходзячы да хаты, адзін з калядоўшчыкаў, звычайна той, што носіць звязду, заходзіць у двор, стукае ў вакно і пытае: "Ці пусціце звязду?". Калі гаспадары даюць дазвол, то ўсе заходзяць у хату, становяцца насупраць чырвонага кута і пачынаюць спяваць. Цікава, што "Зорка"
. Читать на grodnonews.by
