«Перачыталі «Мужыцкую праўду» і знайшлі шмат добрых цытат»
«Радыё Свабода» спыталася ў беларусак, якія стварылі свае брэнды адзеньня і ўпрыгажэньняў у Літве, як яны працуюць за мяжой і зь якімі цяжкасьцямі сутыкаюцца.RABI PILNAБеларускі брэнд Rabi pilna працуе трэці месяц. У камандзе дзьве жанчыны — Аліцыя (стваральніца візуальнай часткі брэндаў, дызайнэрка) і Тацяна (экс-мэнэджарка сацыякультурных праектаў, нядаўна ўвайшла ў ІТ).Аліцыя кажа, што ідэя брэнду доўга высьпявала. А назву яна прыдумала, яшчэ калі дапамагала ствараць брэнд сваім сваякам.«Я ўспомніла прымаўку „Рабі пільна, і тут будзе Вільня“ і прапанавала як назву, але яна была ня вельмі зразумелая сваякам.
Празь нейкі час мы зь сябрам пілі джын, ішлі дамоў і размаўлялі аб усім. Ён творчы чалавек, таму нешта прыдумляў на хаду. І ў нейкі момант я падумала, што ягоную прыдумку можна было б разьмясьціць на майцы ці байцы.
І мы пачалі разьвіваць гэтую тэму», — кажа Аліцыя.Потым Аліцыя прыгадвала цытаты, думкі і тэксты і зрабіла візуалізацыю. Кажа, што яе вельмі падтрымлівалі сябры ў ідэі стварыць свой брэнд. А Тацяна, зь якой яны знаёмыя больш за 15 гадоў, пагадзілася рабіць брэнд разам.«Аднойчы Тацяна напісала мне, і я жартам прапанавала ёй зрабіць разам брэнд.
Паслала свае напрацоўкі колераў брэнду, ідэі маек. На дзіва для мяне, яна падтрымала ідэю!»Тацяна кажа, што апошнім часам стала складаней знайсьці сапраўды ідэальную майку, а тут зьявіўся шанец зрабіць яе самім.Аліцыя і Тацяна стварылі калекцыю маек з цытатамі Кастуся Каліноўскага.«Сёлета 160 гадоў паўстаньню. Нібы ўсім вядомая дата, але цяпер у сьвеце такое робіцца, што ўжо не да адзначэньня гадавін.
Але мы зьдзівіліся, што ніхто не зрабіў нічога з адзеньня са словамі Каліноўскага, — кажа Аліцыя. — Перачыталі „Мужыцкую праўду“ і знайшлі шмат добрых цытат. У
. Читать на charter97.org


