

Пасля 20 гадоў працы сыходзіць дырэктар «Пружанскага палацыка»
Звальняецца дырэктар музея-сядзібы «Пружанскі палацык» Юрый Зялевіч. Ён кіраваў установай 20 год. За гэты час музей стаў культурным брэндам райцэнтра. Гэта адзіная адноўленая сядзіба стылю мадэрн у Беларусі, піша «Наша Ніва».«Сапраўды, з 1 студзеня я ўжо не буду працаваць у музеі наогул.
Я звольніўся па дамове бакоў, сам напісаў заяву. Мы дамовіліся з кіраўніцтвам, што не будзем каментаваць гэтае рашэнне.
Скажу толькі, што я планаваў яшчэ папрацаваць. Тым больш і рамонт ідзе зараз, кідаць усё не хацелася», — коратка патлумачыў «Нашай Ніве» Юрый Зялевіч прычыны.Па адукацыі Юрый настаўнік геаграфіі, але ўсё жыццё займаўся краязнаўствам.
Сябра таварыства беларускай мовы.«Я заўсёды вытрымліваў лінію беларускага адраджэння. У нас Вайцюшкевіч тры
. Читать на news.tut.by
