

«Общение было совсем не похоже на общение с нашими девочками»
citydog.io опубликовали две истории белорусов, которые познакомились с девушками в Сети, а те оказались мошенницами.Гісторыя першая: «Яна паставіла мне ультыматум: альбо я пакажу, што давяраю ёй, альбо яна не зможа са мной размаўляць»– Пазнаёміўся з азіяткай у iнтэрнэце, – расказвае Рыгор (імя зменена, кантакты героя ёсць у рэдакцыі). – Яе месцазнаходжанне было ці то ў Піцеры, ці то ў Калінінградзе, а нумар у WhatsApp – брытанскі.Я адразу ставіўся да ўсяго гэтага скептычна, таму што не бачу сэнсу знаёміцца с кімсьці з іншых гарадоў і краін, з кім нельга сустрэцца, а толькі месяцамі перапісвацца.
Тым не менш дзяўчына праяўляла энтузіязм, і я вырашыў падтрымаць размову з цікаўнасці.Яна прадставілася брытанкай кітайскага паходжання. Нарадзілася ў Ганконгу, з сям’ёй эмігравала ў Брытанію.
Перапісваліся на рускай мове, хаця яна яе не ведала і карысталася гугл-перакладчыкам.Калі даведалася, што я беларус, то спыталася, у чым розніца паміж Беларуссю і Расіяй. Вядома, я не змог пакінуць такое важнае пытанне без разгорнутага адказу, асабліва пасля яе заяў пра добрую палітыку Пуціна.
Змарнаваў шмат часу і настрачыў гіганцкія паведамленні пра адносіны Беларусі, Расіі, Украіны, а таксама Кітая і Брытаніі з гістарычнымі адсылкамі.Потым падумаў, што на іншым канцы лёгка можа быць кадэбэшнік, і дадаў, што спадзяюся, што яна – не ён, бо я там панапісваў усялякага. Так, гэта звычайная беларуская параноя, выпрацаваная ў беларусаў дзесяцігоддзямі, з якой расіяне смяяліся і прыкалваліся, а сёння ім самім не да смеху.
Яна рассмяялася і адказала, што ёй стала цяпер усё больш зразумела, бо яна не разумела, чаму «пасля аб’яднання Расіі і Беларусі беларусы працягваюць змагацца».Наша гутарка цягнулася тыднямі. Ініцыятыву ў асноўным праяўляла яна:
. Читать на charter97.org