«Мяне зьдзіўляюць папрокі, чаму ўкраінка дапамагае беларусу»
Віталя Тысева пагоршылася хранічнае захворваньне. Пасьля ўцёкаў зь Беларусі лекары дыягнаставалі ў яго сур’ёзную праблему. Калі за два месяцы Віталю ня зробяць апэрацыю, яго можа паралізаваць, паведамляе «Радыё Свабода».У Беларусі Тысеў у вышуку.
На яго завялі крымінальную справу паводле «народнага артыкула» (арт. 342 КК, арганізацыя ці ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Віталь удзельнічаў у пратэстах у родных Стоўпцах.Шмат гадоў таму ў Віталя была траўма хрыбетніка.
Але яна дазваляла яму жыць і працаваць. Складанасьці пачаліся ў 2020 годзе, калі арышт у ізалятары справакаваў запаленьне. Пабоі ён проста пераляжаў, да лекараў не зьвяртаўся, бо баяўся, што гэта створыць клопаты для сям’і.«Гэта быў як удар па старой траўме, якую, дарэчы, беларускія лекары не дыягнаставалі правільна.
Толькі ў Польшчы я дазнаўся, што ў мяне была ня проста нейкая траўма, у мяне быў зламаны хрыбетнік», — расказвае Віталь.У жніўні 2020 году Віталя затрымалі падчас пратэстаў і жорстка зьбілі. У яго пачаў разьвівацца агрэсіўны анкілязуючы спандыліт (аўтаімунная хвароба злучальнай тканкі), зрасьліся ўсе суставы хрыбетніка і розныя іншыя суставы.У 2020 годзе ў Віталя пачаўся вялікі запаленчы працэс. Цяпер ён пакутуе ад моцных боляў.
Дыягназ лекараў у Беларусі — остэахандроз — аказаўся памылковы. Але і ў Польшчы праблему выявілі не адразу. Спачатку палічылі, што ў Віталя проста крывая шыя.Тым ня менш у Польшчы беларус атрымаў групу інваліднасьці.
Але працаваць мусіць, бо не хапае сродкаў на жыцьцё. Працуе Віталь па сваёй спэцыяльнасьці, з мэталаканструкцыямі — ён токар-фрэзэроўшчык. Гэта толькі пагаршае сытуацыю са здароўем.Каб арганізм далей мог функцыянаваць, трэба паставіць імплянт на ўвесь хрыбетнік.
Читать на charter97.org