Купалаўцы паставілі адважны спектакль
Сяргея Кавалёва паказалі «Незалежныя купалаўцы» 14 ліпеня ў Варшаве. Пастаноўку, зробленую ў калабарацыі з польскім neTTheater, паказалі ў межах тэатральнага фэсту Ibnexkult. Рэжысёрам выступіў Павел Пасіні, з якім тэатральная група ўжо раней супрацоўнічала на праекце «Дзяды».
Пра спектакль піша «Будзьма».«Ва ўсіх раманах той самы сюжэт, і ты ведаеш яго на памяць»Срэбранае памяшканне з фантанам крыві — даволі нетыповая эстэтыка для звычайна акадэмічных «Купалаўцаў». Гушчыня візуальнага боку (у выкананні польскай сцэнографкі Аляксандры Канарскай) выклікае пачуццё цыклічнасці і адсутнасці паняцця часу. З першых крокаў залу зацягвае ў бясконцы зіхатлівы лабірынт са скрыўленымі адлюстраваннямі, дзе пануе сінтэз міфа, штучнага інтэлекту і неадназначнасці.
Такая форма ўвядзення гледача ў «мастацкі пратэст», на які, паводле анатацыі, спектакль прэтэндуе, ахутвае, але не правакуе — хіба толькі асцярожна заігрывае.Цягучы пачатак спектакля ставіць у цэнтр увагі стомленую Юдзіф (у выкананні Зоі Белахвосцік), прыкаваную да інваліднага вазка. Яе твар аброслы ўласнымі пакутамі, а крэсла — зблытанымі паміж сабой часткамі целаў. Статычная ўступная сцэна дазваляе падрабязна вывучыць кожную дэталь і адначасова ўводзіць у імгненны транс.
Да безлічы раптоўна ўзніклых пытанняў кшталту «Што ўсё гэта значыць?» нарэшце дадаюцца іншыя — калі на сцэне з’яўляецца другі персанаж, Багоас (у выкананні Аляксандра Казелы). Яго белы фрак абвешаны мініяцюрнымі святлодыёднымі панэлямі, па якіх чырвонымі радкамі бягуць выразы: «Ён падманвае», «Што яна з ім зрабіла?» ці «Гэта пекла».Багоас пачынае свой выступ працяглай міметычнай фантасмагорыяй і раптам пераходзіць у цытаванне прамовы Францыска Скарыны да біблейскай кнігі «Юдзіф». На працягу ўсяго дзейства
. Читать на charter97.org

