Кароткая тэорыя Учынка
Мікола Статкевіч даслаў з турмы артыкул. Сайт Charter97.org друкуе тэкст цалкам.Маральная эвалюцыя чалавецтва, цывілізацый, дзяржаў скіроўваецца самаахвярнымі альтруістычнымі ўчынкамі асоб, якія апынуліся ў сітуацыі маральнага выбару. Гэтыя Учынкі (так будзем называць іх далей) стварылі сусветныя рэлігіі, нацыі, ідэалогіі.
Яны стаяць у цэнтры мастацтваў. Па-сутнасці, Учынкі - гэта першыя і першапачатковыя мастацкія творы. Разгледзім іх змест, матывы, віды, механізм уплыву і ролю.1. Сутнасць і перадумовы Учынка.Учынак - самаахвярнае, бескарыслівае і дабраахвотнае дзеянне асобы, якое апынулася ў сітуацыі маральнага выбару паміж самазахаваннем і ахвяраваннем сабой дзеля альтруістычных мэтаў.
Учынак скіраваны на сцвярджэнне канкрэтных ідэалістычных каштоўнасцяў, на абарону пэўнай чалавечай супольнасці.Перадумовай Учынка з'яўляецца наяўнасць у іх актара наступных якасцяў:моцна выяўленых пачуццяў уласнага гонару і годнасці;маральных нормаў і ідэалагічных перакананняў;пачуцця адказнасці за пэўную чалавечую супольнасць;моцнай волі.2. Матывы Учынка.Штуршком да Учынка з'яўляецца пагроза ідэалам асобы і правам ці існаванню чалавечай супольнасці, за якую яна адчувае адказнасць. Калі такая пагроза абражвае маральнае пачуццё асобы, калі бяздзеянне робіцца нясцерпным для яе гонару і годнасці, калі асоба валодае дастатковымі валявымі якасцямі, яна робіць выбар на карысць Учынка.3. Віды Учынкаў.Учынкі розняцца:ступенню ахвярнасці іх актараў - дабрабытам, свабодай, жыццём;падрыхтаванасцю - ад спантаннага ("на адрэналіне") да доўга рыхтуемага;працягласцю - ад аднамомантнага да працяглага на доўгі час (напрыклад, нязломнасць вязня);маштабам уздзеяння - ад лакальнага да сусветнага.4. Этапы ўздзеяння Учынка на грамадства.1) Учынак спараджае
. Читать на charter97.org