«Канваіры прапанавалі бегчы ў бок лесу. Каго падстрэляць — такі лёс». Лёсы дэбютных кніг беларускіх літаратараў
З дэбютным зборнікам гэтай дваццацігадовай паэткі звязаныя імёны двух самых вядомых беларускіх паэтаў, слыннага мастака і легендарнай мецэнаткі…
Паэтку звалі Канстанцыя Буйло, яна была дачкой Антона Буйло, аб’ездчыка графа Тышкевіча. У родным Вішневе Канстанцыя пасябравала з дачкой настаўніцы французскай мовы Эміліі Станкевіч Уладзіславай. Аднойчы падрослыя Костка і Уладка прыйдуць у віленскую рэдакцыю «Нашай Нівы», куды Канстанцыя дасылала вершы.
«Нехта, узяўшы мяне за плечы, павярнуў да сябе. Перада мной стаяў высокі, тонкі мужчына, з сінімі вачыма, задумлівы і сур’ёзны. — „Ты, мусіць, Буйлянка, — лагодна сказаў ён мне, — ну, а я Купала. Дык давай знаёміцца“. І ён, нагнуўшыся, пацалаваў мяне так сур’ёзна і ўрачыста, што я нават
Читать на news.tut.by


