Хлеб, сыр, квас, Open-air і шоу фарбаў. 21 жніўня ў Навагрудку пройдзе юбілейнае гастранамічнае свята
21 жніўня ў Навагрудку адбудзецца юбілейны гастранамічны фэст. Прадэгуставаць і набыць па зніжках прадукцыю харчовай прамысловасці прапаноўваюць мясцовыя прадпрыемствы і арганізацыі.
Пакуль Зэльва ды Свіслач ладзяць кірмашы, Шчучын збірае гасцей на фестываль кветак, а Іўе "ўзводзіць у культ" памідоры, Навагрудак таксама не стаіць на месцы. 21 жніўня тут пройдзе пяты, юбілейны, гастранамічны фэст, дзе ў кожнага прысутнічага будзе магчымасць прадэгуставаць або набыць прадукцыю мясцовых прадпрыемстваў харчовай прамысловасці.
– Наш горад здаўна славіцца вытворчасцю малочных, хлебабулачных вырабаў і квасу. Таму аднойчы з’явілася ідэя арганізаваць гастранамічнае свята пад назвай «Хлеб, сыр, квас і добры настрой»,– расказвае дырэктар
Читать на grodnonews.by