Хавайся ў бульбу, Рыгорыч!
Калі «не да сакрэтаў»Зазначым: канцлер Нямеччыны, прэм’еры Нідэрляндаў і Бэльгіі, прэзыдэнт Турэччыны (і цяперашнія, і папярэднія) ніколі не заяўлялі, што будуць сумесна з прэзыдэнтам ЗША прымаць рашэньне наконт выкарыстаньня амэрыканскай ядзернай зброі, якая знаходзіцца на тэрыторыі іх краінаў. Пры тым, што спакуса ўзьняць такім чынам свой аўтарытэт дастаткова вялікая.Ці азначае гэта, што яны апрыёры пазбаўленыя магчымасьці такога сумеснага рашэньня? Тут застаецца месца для вэрсіяў.Бясспрэчна: пратакол ужываньня ядзернай зброі, ці, кажучы простай мовай, парадак яе прымяненьня, належыць да самых надзвычайных дзяржаўных таямніц.
У прававой дзяржаве за выдаваньне такіх сакрэтаў чыноўнік нават самага высокага рангу пойдзе пад суд. У дзяржаве, дзе «не да законаў», кіраўнік краіны можа гаварыць што заўгодна абсалютна беспакарана.Усё будуць вырашаць сэкундыАле існуе чыста тэхнічны аспэкт.
У прымяненьні ядзернай зброі, як стратэгічнай, так і тактычнай, аднаму з галоўных законаў вайны — раптоўнасьці і нечаканасьці — надаецца надзвычайная роля.Прычына вельмі простая: ядзерная зброя зьяўляецца першай мішэньню для праціўніка. І калі праціўнік таксама валодае ядзернай зброяй, першыя ракеты паляцяць не ў гарады-мільёньнікі, як гэта прынята лічыць, а менавіта ў месцы разьмяшчэньня ядзернай зброі (і ў пункты прыняцьця рашэньняў аб яе прымяненьні).І пры гэтым агульнавядома, што «выйгрыш» (калі можна ўжыць такое слова) у выпадку ядзернага канфлікту паміж ЗША і Расеяй складзе хвіліны: запуск ракет будзе зафіксаваны яшчэ на старце, і ў адказ праціўнік запусьціць свае ракеты.
Читать на charter97.org



