
Дэпутат Бундэстагу напісаў адкрыты ліст Дар’і Лосік
Робін Вагенэр напісаў адкрыты ліст Дарʼі Лосік, жонцы палітвязьня Ігара Лосіка, якая ў кастрычніку сама апынулася за кратамі.«Я ад усёй душы жадаў бы, каб цябе асабіста абмінула гэтая несправядлівасьць і каб ты, застаючыся побач з (дачкой. — рэд.) Паўлінай, працягвала змагацца за вызваленьне Ігара.
Твая непахісная мужнасьць і твая нязломная воля на працягу ўсяго гэтага часу глыбока краналі мяне і рабілі на мяне глыбокае ўражаньне. Мне хацелася б, каб ты ведала, што я не забыўся і не забуду ніколі ні Ігара, ні цябе, ні Паўліну», — цытуе ліст Вагенэра «Вясна».«Мая глыбокая павага і ўдзячнасьць, мая салідарнасьць і падтрымка вашай нястомнай прыхільнасьці дэмакратыі і правам чалавека ёсьць нязьменнымі — і яны застануцца такімі.
Паўліне патрэбныя бацькі. Беларусі патрэбныя такія сьмелыя дэмакраты, як вы зь Ігарам.
Эўропе патрэбная дэмакратычная Беларусь», — піша дэпутат Бундэстагу.«Ад усёй душы, дарагая Дарʼя, зычу табе ўсіх сіл, неабходных для будучага часу, падзеі якога ніколі не павінны былі адбыцца такім чынам. Я цьвёрда стаю на тваім і вашым баку.
Читать на charter97.org
