Час неверагодных людзей
Мiнулае: пачатакУ 2020-ты год беларусы ўвайшлi без чаканняў чагосьцi добрага. I справа была нават не ў каронавiрусе, якi з далёкага Кiтаю няўмольна наблiжаўся да нашых краёў.
Пагроза iнтэграцыi з Расiяй, усё большы эканамiчны i культурны заняпад, усведамленне безальтэрнатыўнасцi будучых прэзiдэнцкiх выбараў i ўсяго негатыўнага, чым яны звычайна сканчаюцца — здаецца, калi свет пачаў прыходзiць у жах ад пандэміі, беларусы толькi сумна пазяхнулi. Як у папулярным цяпер анекдоце, «вырашылi прайсцi 2020 год на ўзроўнi падвышанай складанасцi».За апошнюю чвэрць стагоддзя мы так часта прызвычайвалiся да чагосьцi жахлiвага, што, здавалася, гэтае замкнёнае кола ўжо не разамкнецца.
Читать на charter97.org