Алесь Шатэрнік: Дзіўна было чытаць на чыгунных дзверках печкі слова «Менск»
Алесь Шатэрнік, які цяпер жыве ў ЗША, працуе над кнігай успамінаў, частка якіх прысвечаная жыццю ў пасляваенным Менску. «Радые Рацыя» прадстаўляе вашай увазе фрагменты ўспамінаў Алеся Шатэрніка, якія друкуюцца ўпершыню.Вуліца Рэвалюцыйная ў Менску Пачну ўспамін пра Менск з гэтых мясцін.
Вярнуліся ў Менск мы ў 1945 годзе. Была ноч.
Нашае сямейства сядзела на мяхах, якія маці забрала з Расеі, дзе мы перасядзелі акупацыю. Сустракаў нас на Менскім вакзале мамін старэйшы брат, дзядзька Іван, Іван Адамавіч Юдзіцкі.
Рослы чалавек, вышэй за метр восемдзесят. Нам трэба было сядзець на гэтых мяхах і ратаваць свой скарб, бо адзін з мяхоў у нас усе ж скралі злодзеі.
Нічога дзіўнага – паваенны час. І вось з’яўляецца дзядя Ваня, дзвюмя рукамі трымаючы
. Читать на charter97.org
