
Ад мамы Францішка Севярынца папу Францішку
Вольга Севярынец, жонка палітыка Паўла Севярынца, якога рэжым Лукашэнкі кінуў на сем гадоў у вязніцу, напісала кранальны ліст да папы Рымскага Францішка:— Ваша Святасць, глыбокапаважаны Папа Францішак,Я б не адважылася пісаць да Вас, калі б не трагічныя падзеі, якія адбываюцца ў маёй дарагой Беларусі і ў маёй сям’і. Я звяртаюся да Вас, каб распавесці гісторыю маленькага хлопчыка Францішка і яго таты.Мы жывем у сталіцы Беларусі ў Менску.
Калі мы з мужам даведаліся, што чакаем дзіця, былі дні 500-годдзя з выдання Бібліі Францішка Скарыны – першай друкаванай Бібліі на тэрыторыі Беларусі. І мы вырашылі назваць нашага хлопчыка ў гонар Скарыны і ў Ваш гонар – Францішкам.
Читать на charter97.org

