

10 фактаў пра Алеся Бяляцкага
Алесь Бяляцкі адзначыў за кратамі 5 дзён народзінаў і 2 юбілеі. 5 разоў станавіўся кандыдатам на Нобелеўскую прэмію міру і сёння ўрэшце яе атрымаў, знаходзячыся ў беларускіх засценках.
Прасочым яго жыццё ў дзесяці цікавых фактах, пiша «Новы час».1. У студэнцтве Алесь Бяляцкі «збеларусіўся канчаткова і беспаваротна»У 1980-х будучы праваабаронца навучаўся на гісторыка-філалагічным факультэце ў Гомелі.
У 1981-м, перайшоўшы на трэці курс, Алесь Бяляцкі разам з сябрам Едрусем Акуліным прынялі рашэнне размаўляць па-беларуску. «Яму было прасцей, ён вярнуўся да мовы, роднай яму з дзяцінства, дадаўшы да яе набыты запас літаратурных слоў, мне — складаней, бо ўсе свае дзевятнаццаць гадоў я быў прадуктам русіфікацыі і размаўляў па-руску.
Але дзесьці ўжо праз месяц асноўныя праблемы ў маўленні я пераадолеў», — узгадвае Бяляцкі той перыяд у кнізе «Бой з сабой», тэкст якой пераважна быў напісаны падчас заняволення ў бабруйскай калоніі.Спадар Алесь узгадвае, што іншыя студэнты ахвотна размаўлялі з імі па-беларуску, але ж заставаліся двухмоўнымі, у той час як Бяляцкі з Акуліным выкарыстоўвалі выключна мову нават на лекцыях па рускай літаратуры. «Мы збеларусіліся канчаткова і беспаваротна.
Мне неўтаймавана хацелася ўплываць на іншых людзей, папулярызаваць беларускую мову, уздымаць нацыянальную свядомасць. Да гэтага натуральнага асветніцтва, адраджэнскага шляху падахвочвалі і наладжаныя мной кантакты са свядомымі беларускімі студэнтамі-менчукамі Вінцуком Вячоркам ды іншымі.Мне тады ўяўлялася, што мы, як актыўныя атамы, піхаючы, расштурхоўваючы іншых, перадаючы ім свой беларускі станоўчы зарад, непазбежна выклічам ланцуговую рэакцыю, якая прывядзе да ўтварэння моцнай беларускай свядомай інтэлігенцыі, а тая, у сваю чаргу, усвядоміць шырокія
. Читать на charter97.org
