
Зянон Пазьняк звярнуўся да жаўнераў і афіцэраў беларускага войска
Зянон Пазьняк звярнуўся да жаўнераў і афіцэраў беларускага войска:— Калі рашысцкія акупанты прымусяць менскага вар'ята штурхнуць беларускіх вайскоўцаў ісьці вайной на Ўкраіну, каб страляць па ўкраінцах, тады памятайце, у Вас ёсьць тры шляхі:Першы шлях – ганебны і самагубчы для Вас і для гонару нашай краіны. Гэта падпарадкавацца шызоідным распараджэньням вар'ята, ступіць на Украіну са зброяй і забіваць ні ў чым не павінных перад Вамі украінцаў на іхняй зямлі, і таксама прыняць ад іх сваю бязсэнсоўную сьмерць.Другі шлях – калі пагоняць, тады падняць белы сьцяг і перайсьці на бок украінцаў. Вы будзеце абаронены міжнароднымі законамі.
Гэта не палон. Адмова ад чужой маскоўскай несправядлівай вайны, адмова быць агрэсарам, адмова ваяваць з суседам забясьпечыць Вам статус жыцьця ў любой краіне ААН альбо магчымасьць (хто пажадае) ваяваць супраць рашысцкага мордара на баку ўкраінцаў у беларускіх вайсковых аддзелах.Трэці шлях – гэта шлях герояў і патрыётаў Айчыны. Перагрупавацца, павярнуць назад і пайсьці на Менск вызваляць Беларусь ад акупацыі прамаскоўскага рэжыму і ад улады псіхічна збочанага вар'ята, здрадніка, ворага нацыі і чалавецтва.І яшчэ.
Вам вайскоўцам, што нясуць адказнасьць за лёс і абарону Айчыны, трэба адказаць сабе на стратэгічна важнае пытаньне: чаму Пуцін так апантана душыць на Лукашэнку, каб пагнаць беларускае войска вайной на Ўкраіну? Яно ж нічога там ня вырашыць. Прытым расейцы вывозяць цяпер боепрыпасы зь Беларусі сабе ў Данбас і Пуцін ведае, што беларускія ваенныя ня хочуць ваяваць. У чым тут справа?Трэба разумець агрэсіўную, подлую, антынародную і антыбеларускую палітыку Масквы.
Читать на charter97.org
