
Яўген Вапа: Заклікаем нашую супольнасць у Польшчы запісвацца беларусамі
Радыё Рацыя” Яўген Вапа:– Перапіс насельніцтва, які адбывецца штодзесяць гадоў у Польшчы, павінен паказаць, якія змены адбыліся ў дэмаграфічна-сацыяльнай структуры польскага грамадства. У той жа структуры існуем мы, як беларуская нацыянальная меншасць.
І мы заўсёды перад перапісамі заклікаем нашую супольнасць, каб мы запісваліся беларусамі. І гэта вельмі важна зараз, калі наступілі два выразныя працэсы ў жыцці беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы – гэта выміранне значнай часткі нашага арэалу цягам апошніх дзесяці гадоў і, па-другое, рассяленне сярэдняга і маладога пакалаення па тэрыторыі ўсёй Польшчы і Еўропы.
І таму вельмі важны перапіс насельніцтва праз інтэрнэт. І каб людзі, якія выехалі, запісалі сябе беларусамі.
Читать на charter97.org


