«Не ты, а клуб выбірае цябе»
Orsha.eu паразмаўляла з адным з прыхільнікаў каманды, які пажадаў застацца ананімным. Мужчына доўгія гады наведваў матчы каманды і сочыць за ёй цяпер, а таму добра абазнаны ў справах сіне-белых.— Каманда правяла першы матч у чэмпіянаце, саступіўшы ў Магілёве 1:3. Вы глядзелі гэты матч? Якія эмоцыі на старце ад гульні?— Шчыра кажучы, гульню не глядзеў.
Нават лік даведаўся на наступны дзень. А эмоцыі ўвогуле ад старту сезону такія — узгадваецца, што звычайна наша каманда добра пачынае, а потым гульня робіцца ўсе горшай ды горшай, магчыма, гэта крыху магічнае мысленне, але раптам такая параза ў пачатку сезону пераломіць гэту традыцыю! Ну і вядома, адзначыў з’яўленне другога у гісторыі каманды чорнаскурага гульца.— Якія чаканьні ад новага чэмпіянату?— Вядома, хацелася б заняць як мага больш высокае месца, але зноў жа ўзгадваецца адзін з папярэдніх сезонаў, калі мы былі, па меркаваннях спартовых журналістаў, аднімі з кандыдатаў на выхад у Вышэйшую лігу.
А ў выніку скончылі сезон у другой палове турнірнай табліцы.— А наогул як гэта — быць прыхільнікам клубу, якому ніколі не ставяць задачы падняцца ў элітны дывізіён?— Як кажуць «не ты выбіраеш клуб, гэта клуб выбірае цябе». Паглядзіце, напрыклад, на заўзятараў лонданскага клубу «Лейтан Орыент», які ніколі не гуляў у вышэйшай англійскай лізе.
Стадыён гэтай каманды знаходзіцца недалёка ад стадыёнаў «Тотэнхэма» ды «Чэлсі», і ўсё адно на яго гульнях збіраецца найменш 5-10 тысяч чалавек.— Не сакрэт, што ў Воршы фанаты заўсёды трымаліся прынцыпу «падтрымлівай каманду роднага горада». Але ў нашым горадзе былі і мясцовыя прыхільнікі таго ж БАТЭ. А як сітуацыя стала выглядаць пасля таго, калі барысаўчане страцілі сваю веліч?— На мой погляд, гэта былі не прыхільнікі менавіта БАТЭ, а
. Читать на charter97.org
