Нават Ціханоўская пачала казаць аб уступленні Беларусі ў НАТА
Сьвятлана Ціханоўская адказала на пытаньне карэспандэнта «Радыё Свабода» пра каштоўнасьць NATO для Беларусi.— Вы казалі, што ўдзел Беларусі ў NATO — гэта яшчэ пытаньне вельмі далёкай будучыні. Але ці не было б карысным пра гэта гаварыць ужо цяпер, рыхтаваць грамадзкую думку, што гэта для Беларусі адзіны спосаб захаваць у будучыні сувэрэнітэт і ўласную бясьпеку?— Можна ўжо разгортваць дыскусіі і пра сяброўства ў Эўразьвязе, і пра сяброўства ў NATO. Але ж мы павінны разумець, што гэта тыя пытаньні, якія хвалююць беларусаў перш за ўсё ў Беларусі.
Некаторыя ініцыятывы пра гэта размаўлялі, яны бачаць удзел беларусаў у гэтым пытаньні. Я не магу зараз адказаць на пытаньне пра сяброўства ў NATO за ўсіх беларусаў, бо я ня ведаю, колькі людзей у працэнтных адносінах за гэта выступаюць.Мы таксама павінны разумець, што гэтае пытаньне ніколі перад беларусамі не стаяла, ніхто ня ставіў (увесну 1996 г. ставілі лідэры БНФ і лідары грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»— рэд.).
І каб гэтая грамадзкая думка склалася, вядома, трэба працаваць, але каб гэта не выглядала як ціск на людзей таксама. Людзі павінны самі вырашаць, калі краіна, калі нацыя знаходзіцца ў такіх цісках рэжыму, вельмі цяжка пераконваць людзей у нечым, чаго яны не разумеюць. Трэба даступна тлумачыць, што дае нам сяброўства ў NATO.
Бо для многіх у Беларусі існуе ўяўленьне, што NATO — гэта страшэнная жывёліна, якая хоча на нас напасьці. І ў такіх умовах цяжка гэтую думку перабіць, бо няма свабодных мэдыя. Але мы павінна над гэтым працаваць.— Але калі б людзі пачулі, што Сьвятлана Ціханоўская кажа: «Так, Беларусі трэба ўступаць у NATO», яны, магчыма, ня так баяліся б? Што стрымлівае вас, каб сказаць: так, Беларусі трэба ў будучыні ўступіць у NATO.— Гэта будзе тады
. Читать на charter97.org

