

Іосіф Сярэдзіч: Калі б у 1995-м дэпутаты абаранілі «Народную газету», можа, па-іншаму развіваліся б падзеі
Іосіф Сярэдзіч — архіў каштоўных сведчанняў.Аляксандр Стрыжневіч паразмаўляў з легендарным журналістам аб белых плямах, паркетных карэспандэнтах і наменклатурнай барацьбе.«У «Советскую Белоруссию» я трапіў дзякуючы Пятру Міронавічу Машэраву»— Не ўсе ведаюць, што вы ў свой час працавалі ў «Советской Белоруссии» і ўзначальвалі «Народную газету». Можаце расказаць пра тыя часы?— У «Советскую Белоруссию» я трапіў дзякуючы Пятру Міронавічу Машэраву. Да гэтага я працаваў у «Сельскай газеце», дзе склалася канфліктная сітуацыя з сакратаром ЦК па сельскай гаспадарцы Віктарам Сцяпанавічам Шавелухам.Ён паехаў у Сенненскі раён, а гэта, лічы, побач з радзімай Машэрава.
Знайшоў дырэктара саўгаса, які абвёў яго вакол пальца. Шавелуха патэлефанаваў у «Сельскую газету», майму рэдактару Андрэю Данілавічу Коласу, і сказаў: «Тэрмінова адпраўляй журналіста. Там моцны перадавы вопыт».Я ўзяў фотакарэспандэнта і спецыяліста з Міністэрства сельскай гаспадаркі.
І мы ўбачылі, што ніякага перадавога вопыту і блізка няма. Гэта была хлусня! Хітры дырэктар увёў у зман сакратара, хаця той быў доктарам сельскагаспадарчых навук.Калі я прывёз паласу не пра перадавы вопыт, а крытычны артыкул, які называўся «Сплошная липа», распачаўся вэрхал. Шавелуха хацеў адыграцца на мне, маладым журналісце.
А я пайшоў у наступ і праз другога сакратара, які вёў пытанні ідэалагічнага кшталту (быў такі Кузьмін), змог данесці інфармацыю да Пятра Міронавіча. Пытанне разглядалася на бюро ЦК і потым мяне рэкамендавалі ў «Советскую Белоруссию» на пасаду загадчыка аддзела сельскага жыцця.Там я працаваў чатыры гады. Пасля стаў намеснікам галоўнага рэдактара.
Читать на charter97.org
