Галоўны рэдактар газеты «Народная воля» звярнуўся да беларусаў
Іосіф Сярэдзіч звярнуўся да беларусаў з адкрытым лістом. Сайт Charter97.org перадрукоўвае зварот цалкам.- Шаноўныя суайчыннікі!Мне балюча пісаць гэтыя радкі, але і маўчаць не магу.Смяротная небяспека навісла над нашай краінай, над кожным з нас. Пра набліжэнне трагедыі сведчаць дзясяткі, сотні фактаў.Толькі сляпыя не бачаць, як нашу святую зямлю топчуць чобаты чужых салдат.Толькі глухія не чуюць, як надрыўна равуць пры ўзлёце з нашых аэрадромаў звышгукавыя ваенныя самалёты з чужымі апазнавальнымі знакамі.
Вайна літаральна грукае ў нашы дзверы…Ніколі, ніколі не адчувалася такой трывожнай напружанасці у грамадстве, як у апошнія гады. Бяда прыйшла адтуль, адкуль яе ніхто не чакаў. Здавалася, чарговыя прэзідэнцкія выбары адбудуцца пры поўным свабодным волевыяўленні народа, галоўныя спадзяванні якога былі звязаны з дэмакратычнымі пераменамі.
Не з антыканстытуцыйным пераваротам, не з мяцяжом, зрэжысіраваным нейкімі міфічнымі заходнімі спецслужбамі, як гэта спрабуюць прадставіць і ўбіць у галовы недасведчаных грамадзян неадэкватныя прапагандысцкія кілеры. Успомнім, у той дзень, 9 жніўня 2020 года, незлічоная колькасць людзей стаяла ў шматгадзінных чэргах, каб апусціць у урну бюлетэнь за таго ці іншага кандыдата ў прэзідэнты і такім чынам рэалізаваць сваё законнае права на вызначэнне шляхоў далейшага мірнага развіцця краіны. І, канечне ж, не маглі яны змірыцца з відавочнымі фактамі нахабнага парушэння заканадаўства з боку членаў многіх-многіх участковых камісій, таму і выйшлі на пратэстныя акцыі.
Читать на charter97.org