
«Беларускі Нюрнберг расставіць усіх на свае месцы»
nv-online.info доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч.Герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг для сённяшняга рэжыму — як чырвоная ануча для індыка. Сілавікі з імпэтам затрымліваюць, а суды лёгка адпраўляюць за краты людзей за чырвоны паясок на белай сукенцы, за налепку з «Пагоняй» на аўтамабілі, за бялізну, развешаную на балконе «па схеме б-ч-б».
Даходзіць да кур’ёзаў — у Рэчыцы грамадскі актывіст быў адпраўлены на суткі за змешчаны на майцы афіцыйна зацверджаны (!) рэчыцкі герб (ён падобны на «Пагоню»).Што стаіць за гэтай вайной з сімваламі?— Алесь, чаму ўлада так апантана змагаецца з тым, што павінна, як на добры лад, ахоўваць?— Я лічу, што гэта проста дурноцце. Калі нейкую з’яву нельга знішчыць ці забараніць, яе трэба браць пад кантроль.
. Читать на charter97.org


