
Анатоль Котаў: Нам трэба вызваліць беларусаў ад двайной акупацыі
Анатоль Котаў расказаў у інтэрвію «Радыё Свабода» мэту гэтага мерапрыемства і вынікі паседжаньня ў Бэрліне.У Бэрліне прайшло другое мерапрыемства, першае адбылося ў Варшаве. Як расказаў Анатоль Котаў, будуць і чарговыя. Форум пазыцыянуе сябе як пляцоўка дыскусій для апанэнтаў рэжыму Лукашэнкі.
Зарэгістравацца і ўзяць у ім удзел можа кожны.Але на бэрлінскай, як і варшаўскай, сустрэчы не была заўважаная ладная частка дэмакратычных лідэраў і структураў. Тым ня менш арганізатары форуму паставілі сабе задачу стварыць орган, які б быў аналягам цэнтру дэмакратычных сілаў, і абвясьціць пра стварэньне нацыянальна-вызвольнага руху. Прыводзім тэзісы інтэрвію з Анатолем Котавым пра вынікі форуму.Ці стварылі ўрад у выгнаньні і вызвольны рухБыла створаная часовая рада форуму, але гэта ўнутраны орган, які будзе займацца падрыхтоўкай трэцяга форуму і складзе свае паўнамоцтвы, як толькі выберуць Нацыянальную раду ў адпаведнасьці з працэдурамі, над якімі трэба яшчэ папрацаваць.
Трэба, каб працэдура была празрыстай і дэмакратычнай. Пра нацыянальна-вызвольны рух у канчатковай рэзалюцыі трошкі мякчэйшая фармулёўка. Рада форуму будзе ствараць умовы і дапамагаць аб’ядноўвацца тым, хто сапраўды павінен скласьці аснову нацыянальна-вызвольнага руху.
Гэта людзі, якія бароняць свабоду Ўкраіны і змагаюцца супраць Расеі ва Ўкраіне і гатовыя змагацца супраць Лукашэнкі на беларускай зямлі.Чаму не было Ціханоўскай, Латушкі, людзей Бабарыкі і іншыхГэта пытаньне да тых, хто не прыехаў. Запрашэньні былі дасланыя ўсім. Форма рэгістрацыі на форум адкрытая, мог прыехаць кожны.
Сьвятлану Ціханоўскую і ейны Офіс запрашалі публічна, на што было адказана: «Дзякуй». Яны не прыехалі. Доўга размаўлялі з Народным антыкрызісным кіраўніцтвам Латушкі.
Читать на charter97.org
