«2020 год навучыў нас не адкладаць на потым тое, пра што даўно марылі»
Яўген Афнагель больш за чатыры месяцы за кратамі. 7 лютага, ён адзначыў свой дзень народзінаў.
Яго жонка, Кацярына Людвіг, праз «Новы Час» павіншавала каханага.— З днём народзінаў, даражэнькі Жэня! Ужо больш за чатыры месяцы, як цябе забралі. Вельмі спадзяюся, што мы неўзабаве зможам сустрэцца і адзначыць твой дзень народзінаў як мае быць.
Нешта са святкаваннямі нам не шанцуе апошнім часам: двойчы запар ты сустрэў новы год у турме, мой дзень народзінаў правёў на Акрэсціна (ці гэта было ўжо Жодзіна?), а цяпер сустракаеш свой — на Валадарцы.Спадзяюся, вы з хлопцамі створыце святочную атмасферу і годна адзначыце. А торцік і арэшкі са згушчонкай, якія я перадам, палепшаць гэты дзень і падымуць настрой.
Читать на charter97.org

